У Беларусі ўручылі прэміі найлепшым гульцам, трэнерам і камандам у футболе і міні-футболе. Дзмітрый Швядко з вёскі Смаляны стаў найлепшым гульцом краіны ў міні-футболе. Як раней пісаў наш сайт, Дзмітрый — былы футбаліст аднаго з вядучых клубаў Беларусі, менскай «Сталіцы», і гуляў у гэтай камандзе вядучыя ролі. Цяпер ён вытсупае ў Расеі за «Газпром», дзе ў 39 гульнях забіў 19 галоў.
Цяпер ён атрымаў важнае прафесійнаве прызнанне, пры тым, што кар’ера ў яго яшчэ наперадзе, Швядко дастаткова малады і мае перад сабой, як мы спадзяёмся, шмат гадоў кар’еры, і яна можа стаць яшчэ больш яскравай.
23-гадовага смалянца ўжо выклікалі ў зборную Беларусі, а пасля гэтага прызнання ўвага да гульца вырасце яшчэ больш.
Раней Швядко гуляў за «Вітэн-юні» і «Мінск». А перад гэтым, варта адзначыць, ён прымаў удзел у арганізаваным моладзевым грамадскім аб’яднаннем «Звяз» турніры дваровых каманд у Воршы.
Зычым Дзмітрыю новых дасягненняў на паркеце для міні-футболу!