Працягваецца чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболе. Напярэдадні адбыліся новыя матчы ўжо ў рамках другога кола першынства. Талачынская "Ніва" саступіла на ўласным полі віцебскаму калектыву "Прадцэнтр" 1:2. Гол за талачынцаў (у сіняй форме) забіў Андрэй Навумаў з пенальці.
Дубровенскі "Дняпро" выступае сёлета няўдала, і на гэты раз каманду чакала няўдача. На сваім полі дняпроўцы не змаглі нічога супрацьпаставіць "Дзецкасельскаму" з Гарадка — 0:6. "Сянно" саступіў у гасцях віцебскаму "Газавіку", які напярэдадні заваяваў Кубак вобласці — 1:3. Адзіны мяч сенненцаў на рахунку Артура Сідзельнікава быў забіты з пенальці.