Пачалася чвэрцьфінальная серыя чэмпіянату Беларусі ў міні-футболе. Аршанскі «Вітэн» сустракаўся з гарадзенскім «УУС-Дынама» на сваёй пляцоўцы. Чырвона-чорныя правялі сустрэчу ўпэўнена і перамаглі 5:2. На 8-й хвіліне госці нават вялі 2:1, але аршанцы вырашылі свае справы. Галы на рахунку Разуванава, Рабыкі-2, Сініцкага і брамніка Эльяшэвіча, які загнаў гол у пустую браму супернікаў, калі тыя рызыкавалі і выпусцілі брамніка-бегуна.
Такім чынам, у серыі лік стаў 1:0. Серыя ідзе да дзвюх перамог.