21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Культура

40 гадоў без Караткевіча

25.07.2024 19:58

612 просмотров, 0 комментариев

25 ліпеня 1984 года не стала аднаго з найбольш выбітных аршанцаў.

Уладзімір Караткевіч быў паэтам, драматургам, дзеячам беларускага кіно, родапачынальнікам жанру беларускага гістарычнага дэтэктыву. Яго веліч яшчэ ў 50-я, калі пісьменніку не было і 30 гадоў, перакрочыла межы Воршы, пра ягоны талент даведваліся ўсё новыя людзі. Вестка пра ягоную смерць настолькі ўразіла нацыянальна-арыентаваных людзей, што яны плакалі, як успамінае свае вайсковыя зборы пад Слонімам публіцыст Сяргей Дубавец. Нават праз чатыры дзясяткі гадоў творчая постаць Караткевіча застаецца настолькі выбітнай, што пра яе дыскутуюць літаратары, па ягоных творах ставяцца спектаклі, а многія словы, выказванні застаюцца актуальнымі. Хаця гэта не павінна здзіўляць — словы геніяў жывуць стагоддзямі, тут жа не прайшло і паловы ад аднаго.

Сёння ў нашым горадзе можна завітаць у музей Караткевіча, прыйсці да помніка класіку ў Прыдняпроўскім парку, прыйсці на вуліцу Караткевіча і прайсці каля хаты, у якой ён жыў тады, калі вуліцы яшчэ насіла імя безыменных Касманаўтаў, а побач з ёй убачыць мурал, прысвечаны Караткевічу. На школе № 8 на Задняпроўі можна пабачыць таблічку, на якой згадваецца настаўніцкая праца Караткевіча тут, таксама таблічку можна сустрэць на школе № 3, вырабленую, нібыта як здзек, на расейскай мове. Караткевіч цудоўна ведаў гэтую мову, але прысвяціў жыццё адраджэнню Беларусі, пашырэнню ведаў пра яе, а сваімі творамі паспрыяў таму, каб сёння многія суродзічы пераходзілі на родную мову ў штодзённым жыцці і вучылі беларускай мове сваіх дзяцей.

Знакавыя словы Караткевіча, выказаныя ў бадай найбольш славутым рамане «Каласы пад сярпом тваім»:

" — Цябе нешта прыгнятае? , — спытаў Загорскі.

— Потым, Алесь.

— Бачу, — сказаў Алесь. — Ты не хочаш, але…

— Я не хачу, але гэта вышэй за мяне.

— І таму ты не хочаш пісаць вершы? Але ж лёс паэта — самы шчаслівы лёс.

— Хто гаспадар у сваім лёсе? Хто ведае, колькі яму дадзена жыцця і калі прыйдзе смерць?

<…>

— За такую зямлю ўсё аддаць можна, — ціха сказаў Кастусь. — Усё. — І вярнуўся да ранейшай думкі: — А наконт таго, што твой дзед так накінуўся на цябе за мой ліст, то тут я зрабіў, як апошні ёлуп. Ён, відаць, усё разумее.

— Што ўсё?

— А тое. Тое, што раней душылі і хвасталі, а цяпер… цяпер патроху ціснуць. Забяры ў чалавека ў адзін дзень сваякоў, хлеб, волю, мову. Ён жа ўзбунтуецца. Ён зброю возьме. А тут ціснуць патроху, па каліву, па слоўцу, па чалавеку, па песні — непрыкметна адбіраюць».

Апошнім часам наша бачына апублікавала некалькі матэрыялаў, прысвечаных Караткевічу. Там сабраныя відэа і публікацыі, што з'явіліся пра Караткевіча ці паводле ягоных матываў за апошнія гады. Запрашаем у гэты памятны дзень іх яшчэ раз прачытаць. І, вядома, запрашаем чытаць Караткевіча, у ягоных творах сабраная мудрасць зямлі беларускай.

Успаміны Арсеня Ліса пра тое, як КДБ шукаў кампрамат на Караткевіча.

Альбом паводле Караткевіча ў ТыкТок.

Унікальны спеў Караткевіча, апублікаваны праз шмат гадоў.

Аўдыёкніга па казках Караткевіча.

Апошняя загадка Караткевіча. ВІДЭА

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: 40 гадоў без Караткевіча

25 ліпеня 1984 года не стала аднаго з найбольш выбітных аршанцаў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение