Вядомы навуковец (доктар філалагічных навук) і пісьменнік Арсень Ліс у газеце "Новы час" апублшікаваў свае ўспаміны пра тое як КДБ у 1970-я спрабавала сачыць за беларускамоўнай інтэлегенцыяй. Сярод тых на каго спецслужба спрабавала сабраць інфармацыі быў і Уладзімір Караткевіч. Праўда, тое што вялікі аршанец прыцягваў увагу чэкістаў было вядома і раней. У ліпені мы пісалі, што паводле адкрытых ва Ўкраіне архіваў КДБ стала вядома, што яшчэ ў студэнцкія гады адзін з сексотаў пісаў на будучага пісьменніка даносы ў якіх абвінавачваў таго ў тым, што Караткевіч "Нацыяналістычна і антысавецкі настроены", "Чытае кнігі не па-руску", "прыехаў з Беларусі, якая была пад нямецкай акупацыяй".
Але ўспаміны Арсеня Ліса каштоўныя не толькі тым, што ён чарговы раз распавядае пра кантроль КДБ над Караткевічам, але і пра тое як сам Уладзімір Сямёнавіч ставіўся да яго. У прыватнасці, Ліс узгадвае, што калі супрацоўнікі камітэту спыталі ў Караткевіча пра тое, што ў яго агульнага з самім Лісам, Караткевіч з гумарам адказаў: «А што ў нас з Лісам можа быць агульнага: я п’ю, а ён не п’е?». Цалкам прачытаць названыя успаміны Арсеня Ліса можна тут.