03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Политика

"Віддай свій голос за Україну"

31.03.2019 14:22

4531 просмотр, 68 комментариев

Грамадзяне Украіны, якія жывуць у Оршы і побач, на выбарах прэзідэнта сваёй дзяржавы могуць прагаласаваць у Менску.

31 сакавіка ў 8.00 у Менску і Берасці адкрыліся ўчасткі па выбарах прэзідэнта Украіны. Як паведамілі ва ўкраінскім пасольстве, грамадзяне Украіны, якія жывуць у Менску, Менскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцях, могуць прагаласаваць у беларускай сталіцы па адрасе: вуліца Старавіленская, 51.

Жыхары Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей могуць прыйсці для галасавання на выбарчы ўчастак у Берасці, які размешчаны на вуліцы Вароўскага, 19. Абодва ўчасткі будуць працаваць да 20.00. Нагадаем, што ў мінулую ноч Украіна і Беларусь зраўняліся па часе.

Паводле разлікаў украінскага ЦВК, у выбарах прэзідэнта Украіны могуць узяць удзел амаль 12 тысяч суайчыннікаў, якія жывуць у Беларусі. Арыенціровачная колькасць выбаршчыкаў — 6.961 на выбарчым участку ў пасольстве Украіны ў Менску і 4.940 — у генеральным консульстве ў Берасці, БелаПАН спасылаецца на дадзеныя ўкраінскіх дыпламатаў.

У спіс выбаршчыкаў на выбарчых участках у Рэспубліцы Беларусь ўключаны грамадзяне Украіны, якім споўнілася або на дзень галасавання споўніцца 18 гадоў і якія па сваёй выбарчай адрасе паводле дадзеных Дзяржаўнага рэестра выбаршчыкаў адносяцца да гэтых замежных выбарчых участкаў. Кожны грамадзянін Украіны можа праверыць сваё ўключэнне ў рэестр і свае асабістыя дадзеныя з дапамогай онлайн сэрвісу «Асабісты кабінет выбаршчыка» на старонцы «Дзяржаўны рэестр выбаршчыкаў (drv.gov.ua). Асобы, якія не унесеныя ў спіс выбаршчыкаў на выбарчых участках у Рэспубліцы Беларусь, не змогуць прагаласаваць на гэтых участках.

На пасаду прэзідэнта Украіны прэтэндуюць 39 кандыдатаў. Паводле звестак апошніх сацыялагічных апытанняў, сярод лідэраў прэзідэнцкай гонкі папулярны акцёр-комік Уладзімір Зяленскі, дзейны прэзідэнт Украіны прадпрымальнік Пятро Парашэнка і былы прэм’ер-міністр Юлія Цімашэнка.

Адкрыццё галасавання ў Менску прайшло з удзелам пасла Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма (другі справа) і ўрачыстым выкананнем гімна Украіны. Фота пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: "Віддай свій голос за Україну"

Грамадзяне Украіны, якія жывуць у Оршы і побач, на выбарах прэзідэнта сваёй дзяржавы могуць прагаласаваць у Менску.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение