У Цэнтры бяспекі горада Барань сустрэчу з педагагічным складам устаноў адукацыі Аршанскага раёна правёў начальнік Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Ярмаш. У незвычайнай для прысутных абстаноўцы былі разгледжаны пытанні бяспекі жыццядзейнасці накіраваныя на зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый і гібелі на іх людзей. Аляксандр Валер'евіч азнаёміў педагогаў з аператыўнай абстаноўкай з пажарамі ў вобласці і раёне, распавёў аб асноўных прычынах надзвычайных здарэнняў.
Кіраўнік закрануў пытанні забеспячэння бяспекі, як дарослых грамадзян, так і дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту. Нагадаў асноўныя правілы бяспекі і як дзейнічаць у выпадку НС. Акцэнтаваў увагу прысутных на важнасці і эфектыўнасці ўстаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў сваіх домаўладаннях, а так жа праводзіць тлумачальную работу з бацькамі вучняў, каб гэты маленькі «ратавальнік» з'явіўся ў кожнай хаце, паведамляе сайт МНС. Правёў прэзентацыю мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: Дапамога побач». Прадэманстраваў відэафільм аб бяспецы Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.
Прадстаўнік МНС адзначыў, што важна захоўваць правілы бяспекі самому, а так жа гэтаму трэба вучыць дзяцей, бо большасць няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх здараюцца з-за бестурботнасці дарослых. Далей работнікі цэнтра бяспекі МНС правялі для гасцей пазнавальнае навучанне.