09:00

-0

5 м/с

1001 гПа

12:00

+1

6 м/с

1000 гПа

15:00

+1

5 м/с

998 гПа

18:00

+4

6 м/с

997 гПа

21:00

+5

7 м/с

996 гПа

Орша, Спорт

Леанід Барэйша пра аршанскі футбол

12.12.2019 17:05

2904 прагляду, 3 каментара

Вядомы аршанскі футбаліст і трэнер узгадаў футбол былых часоў.

Леанід Барэйша — адзін з найвядомейшых аршанскіх футбалістаў. За сваю кар'еру ён выступаў у аршанскім "Старце", віцебскай "Дзвіне", у складзе "Тэмпа" з Барані стаў масяжовым прызёрам чэмпіянату краіны. У 90-я гады ўзначальваў аршанскі клуб як трэнер. Праект Orshafans апублікаваў успаміны Леаніда Барэйшы.

У прыватнасці, Леанід Барэйша ўзгадаў высокі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі каманды ў старыя часы:

Для футболу фізуха ў нас была вар’яцкая! "Старт" гуляў і зь Віцебскам, і з Магілёвам, камандамі, якія выступалі не ў чэмпіянаце БССР, як мы, а ў 2-й саюзнай лізе. І тыя трэнеры пыталіся ў Рувы Маркавіча [Аўцын — тагачасны трэнер "Старта", заўвага Orsha.eu]: «Чым ты сваіх коней корміш? Што мае ўжо здохлі, і гэта гуляючы ў класе «А»! А твае ўсё бегаюць і бегаюць». А мы вытрымлівалі па 90 хвілін і без замен, надвор’е ж яшчэ зімовае, перадсезонная падрыхтоўка, напрыклад. Трэнеры, дарэчы, паміж сабой многія сябравалі. Нейкі час Аршаншчыну ў чэмпіянаце БССР прадстаўлялі ажно тры клубы — «Старт», «Тэмп» і «Станкабудаўнік» (якраз з «Чырвонага барацьбіта»). Ні да, ні пасьля такой «раскошы» ўжо не было. А цяпер, у 2019-м, цудоўны стадыён маем, а клуб нават адзін, складзены з аршанцаў, выставіць на чэмпіянат Беларусі ня можам. За «Воршу» адны віцебскія гуляюць. Цалкам можна патлумачыць, чаму аршанцы так мала ходзяць на футбол цяпер, сваіх практычна няма ў камандзе, ды й перамог няма.

Цалкам успаміны Леанида Барэйшы можна прачытаць па спасылцы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Леанід Барэйша пра аршанскі футбол

Вядомы аршанскі футбаліст і трэнер узгадаў футбол былых часоў.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение