У снежні 51-гадовую грамадзянку Беларусі і Швейцарыі прысудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за сарваную з амапаўца Балаклаве. Акрамя таго, суд абавязаў Наталлю выплаціць названаму лукашэнкаўскімі суддзямі пацярпелым амапаўца Сяргею Кончыку 1000 рублёў за нанесеныя драпіны. Аршанка, якая ў апошнія гады жыве ў швейцарскім Санкт-Галене і мае швейцарскі пашпарт, віну не прызнала.
«Наша суайчынніца Наталля застаенцца ў турме ў Менску на праваслаўнае Раство, але спадзяецца на перамены да лепшага ў новым 2021 годзе. Наталля адчувае сябе па-ранейшаму добра і дзякуе ўсім за падтрымку і ўвагу да яе становішча», - напісаў у сваім Twitter Клод Альтэрмат.
Пасля наведвання Наталлі Хершэ пасол Швейцарыі сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам.