15:00

+2

4 м/с

967 гПа

18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

975 гПа

Беларусь, Палітыка

Ад Кастусёва няма лістоў

02.07.2024 07:41

4771 прагляд, 0 каментароў

«Звычайна лісты даходзілі рэгулярна».

Ад палітычнага зняволенага Рыгора Кастусёва няма лістоў паўтара месяца. 67-гадовага старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за тры гады.

У верасні 2022 года Рыгора прызналі вінаватым у «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» і асудзілі да 10 гадоў калоніі. У зняволенні ў палітвязня абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анказахворванне. У красавіку яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара з мачавіка, пасля якой адразу перавялі ў турэмную камеру, пішуць праваабаронцы.

Зяць палітыка паведаміў «Вясне», што ад пачатку траўня на волю ад Рыгора не дайшоў ніводны ліст — раней такога вялікага перапынку ў ліставанні не было.

«У яго вельмі вялікія праблемы з ліставаннем, бо лісты яму не даходзяць пачкамі. Бывае, піша, што „не атрымаў адказу, таму пішу зноў“. Таму апошнія лісты былі больш перапісваннем аднаго таго ж».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ад Кастусёва няма лістоў

«Звычайна лісты даходзілі рэгулярна».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение