Два гады таму 19 красавіка быў арыштаваны парфсаюзны лідар Васіль Бераснеў. Васіля Ціханавіча ў Оршы ведалі многія. У свой час ён кіраваў Высокаўскай вучэльняй, а ў часы адноснай дэмакратыі (з 1991 па 1994) быў старшынёй раённага савета дэпутатаў. Але ж не прыняў нарастанне дыктатуры і сыйшоў у грамадска-палітычную дзейнасць. Нехта памятае яго па правабарончых справах. Ён як адзін з кіраўнікоў Беларускага Хельсінскага камітэту не толькі маніторыў сітуацыю з правамі чалавека па раёне, але непасрэдна вёў правабарончую грамадскую прыёмную ў якую мог звярнуцца любы жыхар раёна па бясплатную юрыдычную дапамогу. Нехта мог памятаць яго як палітыка — фаткычна ён узначаліў у Оршы марш супраць падатку на дармаедства і, выступаючы на прыступках выканкаму, сімвалічна парваў яго.
Сёння Васіль Ціханавіч перажывае складаны час. У яго праблемы са здароўем, што ва ўмовах зняволення моцна абвастраецца. Пры гэтым, лячэнне ў калоніі таксама не надта эфектыўнае.
Вы можаце падтрымаць Васіля Бераснева лістом з добрымі словамі. Адрас для ліставання: ВК № 15. 213105, г. Магілёў, п/о Вейна, Слаўгародскае шасэ, 183