Зміцер Казлоў больш вядомы як блогер "Шэры кот" быў затрыманы яшчэ за доўга да выбараў і да гэтае пары застаецца ў вязніцы. У турме вельмі важная маральная падтрымка вязняў і лісты з волі таму вельмі важныя для кожнага з іх, але ўлады пачалі затрымліваць лісты для асобных арыштаваных. У нядаўнім лісце, Зміцер напісаў, што не атрымаў многіх лістоў з волі. Што ў яго складаецца адчуванне, што ў ён піша часцей чым пішуць яму. Насам жа рэч, лісты і паштоўкі проста не даходзяць да адрасата і надоўга застаюцца ў адміністрацыі ІЧУ.
Правабаронцы ўспрымаюць такую практыку як адзін з відаў катаванняў, катаванняў маральных. І заклікаюць як мага больш пісаць і Зміцеру Казлову, і іншым палітвязням колькасць якіх у Беларусі ужо набліжаецца да 200 чалавек.
Адрас для ліставанняў: 220030 вул. Валадарскага 2, СІЗА-1, к. 63 г. Мінск