Шэраг праваабрончых арганізацый прызнаў супрацоўнікаў офіса па правах людзей з інваліднасцю палітвязнямі. "Офіс па правах людзей з інваліднасцю" існуе ў Беларусі як грамадская ініцыятыва ўжо каля 10 гадоў. 21 студзеня да іх прыйшла фінансавая міліцыя, якая апошнім часам на ўзроўні з ГУБОПіК стала інструментам расправы над палітычнымі актывсітамі. Яны пачалі праверку. А трэцяга лютага стала вядома, што затрыманы дырэктар "Офіса..." Сяргей Драздоўскі і юрыст Алег Граблеўскі.
Алег Граблеўскі родам з Оршы і доўгі час працаваў у аршанскіх грамадскіх арганізацыях, у прыватнасці быў юрыстам Свабодных прафсаюзаў. Але шмат гадоў таму разам з сям'ёй пераехаў у Мінск дзе таксама далучыўся да няўрадавых арганізацый як юрыст.
Такім чынам Граблеўскі ўжо трэці аршанец якога прызналі палітычным вязнем. Першым быў Зміцер Казлоў, потым Наталля Хершы і цяпер Алег Граблеўскі. Яшчэ адзін аршанец - Уладзімір Шынкевіч - відавочна будзе таксама прызнаны палітвязнем у хуткім часе.