Аршанцы адправіліся ў госці да "Ждановічаў", якія таксама небезпадстаўна разлічваюць на выхад у фінальны этап 2-й лігі чэмпіянату краіны. "Орша" лідзіравала ў табліцы і захавала сваю перавагу ў 4 балы над "Жлобінам". "Орша" выйграла ў "Ждановічаў" 1:0 дзякуючы голу Аляксея Казарына. У дадатак пенальці не рэалізаваў Аляксандр Лужанкоў. "Жлобін" у сваю чаргу таксама перамог. Жлобінцы расправіліся са шклоўскім "Спартаком" 2:0.
Такім чынам, пасля 12 тураў "Орша" мае 30 пунктаў, "Жлобін" 26, "Ждановічы" 23, а "Асіповічы" 21. Пакуль менавіта гэты квартэт знаходзіцца на пазіцыях, што даюць права выхаду ў фінальны этап чэмпіянату.