Генадзь Касьян — родны брат аршанкі, якую прызналі палітвязнем Наталлі Хершэ. Ён жыве ў Маладзечна і таму пра ціск які распачаўся на яго паведамляе мясцовая незалежная «Рэгіянальная газета». Журналісты паведамляюць, што 25 траўня да яго прыйшоў з ператрусам сам начальнік мясцовага крымінальнага вышуку і яшчэ двое міліцыянтаў. Яны сказалі, што Генадзь з’яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб апаганьванні і псаванні маёмасці. Быццам бы ён размаляў мясцовы Дом быту.
Як патлумачыў падазраваны, у яго дома нічога не знайшлі, але забралі смартфон для праверкі.