06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Беларусь, Палітыка

Хершэ ў карцары

04.06.2021 11:44

3572 прагляду, 0 каментароў

Аршанку са Швейцарыі працягваюць уціскаць у турме.

Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў па Гомельскай вобласці паведаміла, што грамадзянку Швейцарыі, палітзняволеную Наталлю Хершэ, змясцілі ў карцар. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які атрымаў брат палітзняволенай Генадзь Касьян. Генадзь звярнуўся да начальніка ўпраўлення падчас «прамой» тэлефоннай лініі, піша «Радыё Свабода».

Наталля Хершэ, паводле начальніка ўпраўлення Палякова, «дапускае парушэнні вызначанага парадку адбыцця пакарання» і за гэта прыцягваецца да дысцыплінарнай адказнасці, сярод іншага — «у выглядзе змяшчэння ў штрафны ізалятар». Наталлю Хершэ змяшчалі ў штрафны ізалятар з 6 па 23 траўня.

«Апроч таго, з 24 траўня яна зноў змешчаная ў штрафны ізалятар, у сувязі з чым не мае магчымасці накіроўваць лісты і ажыццяўляць тэлефонныя размовы», — гаворыцца ў лісце.

У Наталлі канфіскавалі газету «Новы час» і знішчылі частку лістоў.

Асуджаным, якіх змясцілі ў штрафны ізалятар, забараняюцца:

доўгія і кароткатэрміновыя спатканні,

тэлефонныя размовы,

набыццё харчоў і прадметаў першай неабходнасці,

атрыманне пасылак, перадач, бандэролей і дробных пакетаў,

адпраўленне і атрыманне лістоў.

Паводле начальніка ўпраўлення, вязням дазваляецца «без абмежаванняў» падпісвацца на газеты і часопісы за кошт уласных сродкаў звыш сум, якія вызначаны для выдаткоўвання на харчы і прадметы першай неабходнасці. Індывідуальная падпіска арганізуецца адміністрацыяй установы.

Паводле начальніка ўпраўлення, Наталля Хершэ не афармляла падпіску ў папраўчай калоніі № 4.

13 і 28 красавіка ў Наталлі Хершэ забралі тры нумары (№ 13, 14 і 16) газеты «Новы час», паводле начальніка ўпраўлення, «у сувязі з наяўнасцю ў апошніх інфармацыі па тэксце, якая прапагандуе распальванне нацыянальнай варожасці, гвалту і жорсткасці». Забраныя газеты не знішчылі, а перадалі на склад доўгага захоўвання асабістых рэчаў, якія Наталлі Хершэ выдадуць пры вызваленні.

Наталля Хершэ, паводле начальніка ўпраўлення, падчас знаходжання ў калоніі № 4 атрымлівала простыя і заказаныя лісты, з якіх «малая частка знішчаная». Лісты, якія «маюць цынічны характар», на падставе правілаў унутранага распарадку не выдаюць вязням, пра што ім паведамляецца.

«Такая карэспандэнцыя знішчалася паводле актаў, з якімі асуджаная Наталля Хершэ азнаёмілася і была згодная», — гаворыцца ў лісце.

Брат Наталлі Хершэ Генадзь Касьян мае намер звяртацца ў Дэпартамент выканання пакаранняў і пракуратуру, бо лічыць, што правы Наталлі Хершэ ў зняволенні парушаюцца.

«Відавочна, што на Наталлю чыніцца псіхалагічны і фізічны ціск, каб зламаць яе волю і дамагчыся поўнага падпарадкавання, — кажа Генадзь. — Максімальна ў карцары вязень можа знаходзіцца толькі 10 дзён. Чаму яна спачатку адсядзела там 17 сутак, а потым зноў атрымала новыя і знаходзіцца там да гэтага часу? Гэта парушэнне».

Наталля адмовілася шыць форму для сілавікоў

Наталлю Хершэ 7 снежня пакаралі двума з паловай гадамі зняволення за супраціў супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса). 19 верасня падчас жаночага маршу каля Камароўскага рынку 51-гадовая Хершэ сарвала балаклаву з 22-гадовага амапаўца. Паводле прысуда, яна мусіць выплаціць пацярпеламу тысячу рублёў. Сваёй віны Хершэ не прызнала. Яна адбывае пакаранне ў жаночай калоніі № 4 Гомеля.

У красавіку стала вядома, што палітзняволеная Наталля Хершэ звярнулася да прадпрыемстваў, каб яны заказалі шыць цывільнае адзенне ў гомельскай калоніі № 4, дзе яна адбывае пакаранне. Наталля заявіла, што адмаўляецца шыць форму для сілавікоў на вытворчасці ў калоніі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Хершэ ў карцары

Аршанку са Швейцарыі працягваюць уціскаць у турме.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение