Рыгор Кастусёў, які быў затрыманы ў Шклове і абвінавачаны ў спробе дзяржаўнага перавароту ўжо два месяцы знаходзіцца ў зняволенні. Сайт Партыі БНФ распавёў як сядізць палітык.
Па-першае, лісты ад Кастусёва яго родныя пачалі атрымліваць часцей чым у першы месяц пасля затрымання. Па-другое, Кастусёў гаворыць, што аніякіх следчых дзеянняў зараз з ім не праводзяць: "Няма ніякіх зрухаў, усё заціхла".
Палітык крыху распавядае пра сукамернікаў, гаворыць, што сядзіць з цікавымі людзьмі, якія падтрымліваюць адзін аднаго маральна.
Скардзіцца Кастусёў толькі на тое, што апынуўся ў інфармацыйнай блакадзе - тэлевізара ў камеры няма - яго знес сукамернік, якога перавялі ў іншае месца. Газеты амаль не перадаюць. Толькі раз на тыдзень атрымліваецца пачытаць на тыдзень.
Пакуль быў тэлефізар Кастусёў змог паглядзець фільм "Убить президента". Ён патлумачыў, што ў фільме - які зняты дзяржаўнымі прапагандыстамі - шмат нарэзак, якія вырываюць фразы з кантэксту і не яго словаў.