Ад бараньскага блогера Зміцера Казлова, больш вядомага як Шэры кот, пасля суда не прыходзіла паведамленняў. Нарэшце на імя Паліны Сцепаненка ад яго прыйшла паштоўка. Аказваецца, што з красавіка да яго таксама даходзяць не ўсе лісты.
У сваім кароткім паведамленні Зміцер змог напісаць, што зараз усё яшчэ ў магілёўскай турме №4. Некаторы час і ён, і Павал Севярынец, і іншыя фігуранты гэтай справы будуць знаходзіцца ў Магілёве, чакаць апеляцыі.
Падтрымаць палітвязня можна па адрасе: 212011 Турма №4, вул. Крупскай 99-а Магілёў Казлову Дзмітрыю Алегавічу.