Нагадаем, што Рыгор Кастусёў быў арыштаваны ў Шклове па справе аб дзяржаўным перавароце. З 12 красавіка ён знаходзіцца ў СІЗА.
Не так даўно Кастусёў пісаў родным, што ў яго ўсё нармальна. Але на днях яго малодшая дачка прыехала перадаць перадачу і даведалася, што бацька пераведзены з СІЗА ў турэмны шпіталь з ацёкамі і праблемамі сэрца.
Старэйшая дачка з мужам, дарэчы з'ехала з краіны пасля арышту бацькі.