Нагадаем, што Рыгор Кастусёў быў затрыманы ў Шклове па падазрэнні ў падрыхтоўцы ўзброенага мяцяжу. У сеціве гэтую справу празвалі "пераварот юрыста і пушкініста". З 12 красавіка ён знаходзіцца за кратамі. Нядаўна стан Рыгора Кастусёва пагоршыўся - у яго ўзніклі праблемы з сэрцам і ацёкі. З-за гэтага палітык быў пераведзены ў турэмны шпіталь. Пад час абследвання ў яго выявілі падазрэнні на анкалогію.
Як высветлілася, у Рыгора Андрэевіча сапраўды пачыналася анкалогія некалькі год таму, але доўгім лячэннем з 2012 па 2016 год развіццё яе змаглі спыніць. Зараз анкалогія вяртаецца, але замест лячэння Кастусёва зноў вярнулі ў СІЗА КДБ у звычайную камеру.