Маладога кампазітара Максіма Шаўлінскага асудзілі на два гады «хіміі» за «паклёп» у сеціве ў дачыненні да міліцыянта Вішнеўскага. Ён пачаў адбываць пакаранне ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу № 21 у Мазыры.
На сёння ў Беларусі палітвязнямі прызнана 586 чалавек. Але не ўсе звяртаюцца да правабаронцаў і насамрэч тых хто мае права на прызнанне палітвязнем сёння ў Беларусі тысячы.
Падтрымаць лістом Максіма можна па адрасе: 247760 г. Мазыр, бульвар Юнасці, д. 24 Выпраўленчая ўстанова адкрытага тыпу № 21 Шаўлінскаму Максіму.