Чарговы раз Рыгору Кастусёву адмовілі ў змене меры стрымання. Гэта ўжо трэцяя адмова не зважаючы на пагаршэнне здароўя палітыка. Як паведаміла дачка Кастусёва, нядаўна яму выклікалі хуткую дапамогу.
Нагадаем, што старшыня Партыі БНФ нядаўна быў шпіталізаваны ў турэмны шпіталь з-за праблемаў з сэрцам, але пазней вернуты ў камеру не зважаючы на тае, што ў яго выявілася падазрэнне на анкалогію. Па тых сімптомах якія назіраюцца ў Кастусёва, яму трэба паўнавартаснае абследванне, біяпсія і хутчэй за ўсё аперацыя. Але ж яго трымаюць у душнай і вільготнай камеры па сумніўнаму падазрэнню ў спробе вайсковага перавароту.