Мы ўжо пісалі, што на прайшоўшых выходных на возеры Шчацінкаўскім, якое па старынцы называюць Кар'ерам, патануў 16-гадовы падлетак. Хлопец быў у кампаніі і няўмеючы плаваць палез у ваду на надзіманым матрасы. Але Следчы камітэт паведаміў яшчэ пра дзве трагедыі у тыя самыя выходныя.
11 чэрвеня ў адмысловыя службы паступіла паведамленне, што знік 52-гадовы мужчына. Пазней следчыя аднавілі апошнія гадзіны жыцця зніклага. Ён ішоў стомлены з працы. Ён прыйшоў на Днепр дзе ўжыў алкаголь, а потым палез плаваць.
Вечарам таго ж дня з Дняпра выцягнулі цела 32-гадовага мужчыны, які, як высветлілася пазней, адпачываў у кампаніі і з алкаголем, а потым палез у ваду.
Алкаголь і купанне несумяшчальныя. Справа ў тым, што рэзкі перапад тэмпературы (ад цёплага сонейка на беразе да халоднай вады) у арганізма аслабленага алкаголем выклікае рэзкі перапад ціску, што можа выклікаць інсульт, інфаркт або страту свядомасці.