49-гадовы раней судзімы аршанец "паработаць" паехаў у Магілёў. Тут ён знайшоў зручнае месца на вуліцы Гогаля і некароты час назіраў за чужым аўтамабілем. Машына магла прыглянуцца рэцэдывісту тым, што 33-гадовы мясцовы прадпрымальнік не проста прыпаркаваўся ў двары, а яшчэ і доўга ў начны час насіў туды-сюды рэчы. Прадпрымальнік і не думаў, што ўвесь гэты працэс назіраў аршанец.
Каля 2 гадзін ночы наш зямляк пайшоў на справу. Ён узламаў замкі на аўтамабіле і таксама пачаў цягаць тое, што было ў ім. У выніку розных будаўнічых матэр'ялаў і тэхнікі ён нацягаў аж на 10.000 рублёў. І на сваім аўто павёз гэта ўсё ў Оршы. Знайшлі яго хутка, дзякуючы камерам, якія былі размешчаны ў двары на паркоўцы. Нічога прадаць ён не паспеў і ўсё накрадзенае вярнулася ўладальніку.
Дарэчы, раней мужчына судзімы быў таксама за крадзёж.