Сёння днём мы апублікавалі інфармацыю, што 71-гадовы мужчына, які малатком забіў жанчыну на пошце ў Замосці памёр ад вогнестрэльных ранаў, якія атрымаў пры затрыманні. Ад моманту затрымання ён знаходзіўся ў рэанімацыі Сямашкі. Афіцыйна гэта ні міліцыя, ні служба аховы здароўя, ні іншыя афіцыйныя крыніцы не падцвердзілі.
Дзіўна, але інфармацыю пра смерць падазраванага ў забойстве падцвердзіў Лукашэнка. Пад час сустрэчы са школьнікамі і студэнтамі ён на пытанне ці цяжка быць прэзідэнтам узгадаў і сітуацыю вакол забойства. Ён падцвердзіў нашую інфармацыю, што ад атрыманых ранаў зэк памёр у бальніцы, назваўшы яго спачатку "сволаччу", а потым пажадаўшы яму "Царства нябёснага".