На выходных як мінімум на двух дарогах Аршаншчыны заўважалі жывёлаў, якія ставілі пад пагрозу бяспеку аўтамабільнага руху. Так, каля Смалянаў у суботу заўважылі здаравеннага лася, які прагульваўся па ўзбочыне. Добра, што па ўзбочыне, бо калі б такая жывёла выйшла на праездную частку гэта магло прывесці да транспартных здарэнняў.
А ў нядзелю па дарозе на Барань прагульваўся нечый конь.