12:00

-3

8 м/с

990 гПа

15:00

-1

7 м/с

991 гПа

18:00

-0

6 м/с

991 гПа

21:00

-4

3 м/с

991 гПа

00:00

-5

4 м/с

991 гПа

Орша, Грамадства

Рабочы супраць адміністрацыі

20.08.2014 08:46

3071 прагляд, 1 каментар

Орша: за абразы і пагрозы рабочаму адміністрацыя адкажа ў судзе - паведамляе ПЦ "Вясна"

Рабочым аршанскіх электрасетак часам даводзіцца працаваць па 13-16 гадзін у суткі. Аднак адпаведнай аплаты за сваю працу яны так і не бачаць, як і не бачаць за гэта дадатковых выходных. Акрамя таго, па надуманных прычынах іх пазбаўляюць прэмій, не аплочваюць усе рабочыя пуцёўкі і не даплочваюць за перазменку, якая штодня доўжыцца 30 хвілін.

Пра гэта распавёў рабочы РУП электраэнергетыкі “Віцебскэнерга” філіяла Аршанскія электрычныя сеткі Мікалай Прануза, які звярнуўся па прававую дапамогу на сацыяльны офіс кампаніі “Гавары праўду” у Магілёве.

Мікалай Прануза паведаміў, што ў іх арганізацыі існуе некалькі табеляў – адзін для бухгалтэрыі, а другі для праверак, і таму колькасць неўлічанага працоўнага часу часам дасягае некалькіх дзён напрацягу паўгоддзя.

Шматлікія скаргі на адрас кіраўніцтва арганізацыі не далі ніякіх вынікаў. Не дапамагае адстаяць свае правы і дзяржаўны прафсаюз, які ў 2012 годдзе падтрымаў наймальніка і даў дазвол на тое, каб рабочым не даплачваць штодня 30 хвілін падчас перазменкі. Сітуацыю каментуе юрыст Алена Барысава:

-Усе адказы на свае скаргі, якія атрымаў Мікалай Прануза, не адпавядаюць існуючаму заканадаўству. Паводле іх вынікае, што чалавек, які адпрацаваў цягам апошніх шасці месяцаў звышнормы, застаўся вінен арганізацыі 8 працоўных гадзін. Мною падрыхтавана скарга аб пераліку сверхурочных, а таксама раз’яздных КТС. Акрамя таго, была падрыхтавана скарга аб правядзенні атэстацыі працоўных месцаў атэстацыйный камісіяй. 14 жніўня адбудзецца суд, у якім рабочы будзе абараняць свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю і спрабаваць законным шляхам даказаць сваю правату. Cправа ў тым, што прадстаўніца адміністрацыі філіяла Аршанскіх электрасетак з-за таго, што Мікалай Прануза пісаў скаргі на імя кіраўніцтва і спрабаваў абараніць свае працоўныя правы пачала абражаць яго і пагражала яму наступствамі за ягоную актыўнасць у прысутнасці іншых рабочых.

Па інфармацыі ПЦ "Вясна"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Рабочы супраць адміністрацыі

Орша: за абразы і пагрозы рабочаму адміністрацыя адкажа ў судзе - паведамляе ПЦ "Вясна"

Sprytny

Новость опубликована сегодня, 20 августа, но в ней сказано что "14 августа состоится суд" - это как, в следующем году?)

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение