Раніцай у некаторых тэлеграм каналах з'явілася відэа перакідвання чарговай партыі вайсковай тэхнікі праз наш рэгіён. Гаворка ідзе пра чыгуначны эшалон, які рухаўся праз Шклоўу бок Оршы, а ў ім: бензавозы, 2 крытых вагоны, 4 вагона для людзей, і каля 20 платформаў з БМП.
Таксама раніцай на станцыі Орша-Усходняя была заўважаная вялікая колькасць вайсковай тэхнікі. І падобна, што гэта розныя эшалоны - у другім выпадку гаворка ідзе, хутчэй за ўсё, пра танкі.