Відэа галоў забітых Аляксандрам Лужанковым і Андрэем Ламакам разыйшліся як па беларускіх СМІ, так і па замежных. У некалькіх выпадках іншыя сайты бралі відэа знятае нашымі карэспандэнтамі і перараблялі, адпаведна, пераймяноўваючы. Адсачыць колькасць перайменаваных і пераробленых ролікаў тэхнічна не магчыма. А вось арыгіналы відэа выкладзеныя на нашым канале ў ю-тубе за першыя суткі набралі рэкордную для нас колькасць прыглядаў. Праз 9 гадзін пасля выхаду ролікаў гол Лужанкова набраў 979 праглядаў, а Ламакі 529. А ўжо праз гадзіну першы ролік набіраў 2.192 прагляды, а другі 1.165. На канец 24 гадзін першае відэа было прагледжана 20.324 разы, а другое 16.272. Сёння абодва ролікі прагледжаны больш за 60.000 разоў, што робіць іх аднымі з самых папулярных відэа ю-туба якія можна знасці па запыце "Орша". Гол Аляксандра Лужанкова на 6 месцы па папулярнасці, гол Андрэя Ламакі на 10. Пры гэтым усе відэа з якімі канкуруюць нашыя ролікі ў спісе самых папулярных дададзены адзін, два або тры гады таму. Можна прагназаваць, што праз некаторы час нашыя ролікі стануць самымі папулярнымі па запыце Орша.
Хаця праглядаемасць нашага каналу на ю-тубе наўпрост не ўплывае на наведваемасць сайту, але яна таксама ў апошнія тры дні вышэй за сярэднюю ў гэтым годзе. Трэці дзень сайт наведваюць каля 1.000 унікальных наведвальнікаў за суткі, што для лета вельмі не характэрна - летам і на выходных падае наведваемасць ўсіх сайтаў.
Калі такая тэндэнцыя захаваецца і да канца месяцу, то жнівень можа стаць самым рэйтынгавым месяцам за два апошнія гады. У ліпені сайт за месяц наведалі амаль 10.000 унікальных наведвальнікаў, у гэтым месяцы сайт наведалі ўжо больш за 9.000 карыстальнікаў.
На відэа: гол Андрэя Ламака
На відэа: гол Аляксандра Лужанкова