Гаворка ідзе пра Паўла Севярынца - палітыка, пісьменніка, сустрашыню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, які нарадзіўся пад Оршай, а цяпер сядзіць у калоніі ў Шклове. Паўла арыштавалі яшчэ да выбараў 2020 года і гэта далёка не першы яго турэмны палітычны тэрмін.
У 20-ым годзе Паўла абвінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў і пазней асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. І хаця ўзмоцнены рэжым ды яшчэ і Шклоўскай калоніі дзе фіксаваліся катаванні палітвязняў і без таго не цукар, Павал некалькі месяцаў утрымліваўся ў ШЫЗА, ды тры месяцы знаходзіўся ў камеры турэмнага тыпу, што азначае яшчэ горшае пакаранне. Родзічы Севярынца гавораць, што пасля гэтага ў Паўла пачало пагаршацца здароўе.
Але ўчора ўлады зусім змянілі від пакарання. Шклоўскі суд змяніў Паўлу рэжым з калоніі ўзмоцненага рэжыму на турму. У хуткім часе Севярынца мусяць перавесці са Шклоўскай калоніі, а пакуль яму можна напісаць ліст падтрымкі па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Павел Канстанцінавіч Севярынец