Вядомы беларускі палітык і былы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў ужо больш за 1000 дзён утрымліваецца за кратамі. Яго асудзілі на 10 гадоў турмы нібыта за замах на захоп дзяржаўнай улады. Ён сядзіць у Івацэвічах у калоніі «Ваўчыныя норы».
Інфармацыя пра палітвязня праходзіць рэдка. Цяпер пра суд стала вядома зяцю палітыка Змітру Антончыку. Ён паведаміў, што Кастусёва судзілі па відэасувязі, і суд пастанавіў адправіць палітвязня на турэмны рэжым.
У 2010 годзе пасля выбараў Рыгора Андрэевіча арыштоўвалі, але тады ён змог пазбегнуць палітычнай крымінальнай справы. З 2017 года Кастусёў узначальвае Партыю БНФ.
Зноў яго арыштавалі ў красавіку 2021 году і асудзілі за спробе вайсковага перавароту. Праваабаронцы даследавалі справу Кастусёва і вызначылі, што яна мае яскравы палітычны характар і з’яўляецца проста пераследам і помстай за палітычныя перакананні, а не пакараннем за нейкія злачынствы.