Пасля пратэстаў 2020 года, улады вырашылі скрааціць колькасць электаральных кампаніяў у краіне да мінімума. Цяпер "выбіраць" усіх дэпутатаў грамадзяне будуць у адзін дзень. У гэты дзень будуць фармальна абраныя дэпутаты сельсаветаў, местачковых саветаў, рай- і гар- саветаў, а заадно дэпутатаў парламента. Асобнымі засталіся толькі выбары прэзідэнта.Стала вядома колькі дэпутатаў будуць выбірацб жыхары нашага рэгіёна.
Традыцыйна ў нашым рэгіёне (Аршанскі і суседнія раёны) 5 чалавек адправяцца ў парламент. Аднаго дэпутата "абяруць" аршанцы, яшчэ аднаго жыхары раёна, праўда, за выключэннем Арэхаўска. Арэхаўск і вёскі вакол яго пайшлі ў іншую акругу, якая аб'яднала Талачынскі, Дубровенскі, Сененскі і Лёзненскі раёны - там будзе трэці дэпутат. І па аднаму дэпутату ад Шклоўскага і суседніх раёнаў і Горацкага і суседніх раёнаў Магілёўскай вобласці.
У абласны Савет Аршанскі раён накіруе 8 дэпутатаў. У Бараньскі гарадскі савет мусіць быць "абрана" 15 чалавек. А ў Аршанскім раённым з'явяцца 37 дэпутатаў.
Выбары дэпутатаў і раней выклікалі мала інтарэсу ў выбаршчыкаў. У першую чаргу таму, што дэпутаты паводле сёняшніх законаў не вырашаюць нічога прынцыпова важнага, а таму і не вядуць дыскусіяў, не праяўляюць заканадаўчай ініцыятывы і ўвогуле мала вядомыя людзям. А ў гэтым годзе, відавочна, што на выбарах не будзе выказвання аніякай альтэрнатыўнай думкі. Таму інтарэс будзе прадказальна мінімальны.
У той жа час, дэмакратычная апазіцыя заклікала людзей не ўдзельнічаць у выбарах, а калі вас усё ж такі прымусова пагоняць галасаваць, то прагаласаваць супраць усіх.