12:00

+4

8 м/с

994 гПа

15:00

+4

9 м/с

993 гПа

18:00

+3

8 м/с

994 гПа

21:00

+2

7 м/с

995 гПа

00:00

+0

7 м/с

996 гПа

Орша, Грамадства

50 тысяч толькі на падрыхтоўку

02.12.2024 18:38

569 праглядаў, 0 каментароў

Флагшток у Воршы яшчэ да з’яўлення выцягнуў вялікія грошы.

У Воршы чыноўнікі працягваюць весці праект па будаўніцтве флагштока. Праект ужо ўзгоднены, грамадскае абмеркаванне прайшло без заўваг ад грамадзян, высветліла выданне «Витебский курьер news».

Як мы пісалі раней, вывучаючы дакументацыю па праекце, флагшток будзе вышынёй 58 метраў — як 18-павярховы дом. Плошча і флагшток будуць у парку Герояў насупраць Лядовай арэны. Плошча будзе мець памеры 45-60 метраў.

З ліпеня па лістапад ужо завершаныя тры тэндэры на дзяржзакупках: распрацоўка перадпраекту, самога праекту і дакументаў узгадненняў.

Яшчэ да пачатку работ выкананыя дзяржзакупкі выцягнулі прыстойную суму:

а) перадінвестыцыйны праект (33 500 рублёў);

б) непасрэдна праект (121 879 рублёў);

в) матэрыялы папярэдняга ўзгаднення месца размяшчэння дадатковых зямельных участкаў пад добраўпарадкаванне, інжынерныя сеткі і збудаванні (1177,97 рублёў).

Толькі на адну дакументацыю ўжо спатрэбілася 156 557 рублёў, што ў пераліку складае каля 47 тысяч даляраў ЗША.

Усе выдаткі пакрываюцца са сродкаў раённага бюджэту.

У абгрунтаванні інвестыцый, прыкладзеных да грамадскага абмеркавання да аб’екта «Узвядзенне флагштока па вул. Уладзіміра Леніна ў Парку Герояў у г. Воршы» ёсць 5-ы раздзел, прысвечаны бюджэту праекта. Там пазначана:

«Кошт будаўніцтва аб’екта ў коштах на дату распрацоўкі каштарыснай дакументацыі 1.08.2024 г. складае 5700 тысяч рублёў».

Пры гэтым рэалізацыя задлумы адбываецца на фоне нечуванага дэфіцыту мясцовага бюджэту. Аршанскія дэпутаты 31 кастрычніка 2024 г. перагледзелі план раённага бюджэту на бягучы год у бок пагаршэння: дэфіцыт вырас да 20,6 мільёнаў рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Як вы будзеце дзейнічаць пад час выбараў?

Обсуждение новости: 50 тысяч толькі на падрыхтоўку

Флагшток у Воршы яшчэ да з’яўлення выцягнуў вялікія грошы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение