Нагадаем, што ў Беларусі за адзін дзень адбыліся двое выбараў: у парламент і ва ўсе мясцовыя саветы. У парламенце выбары прайшлі зусім без нечаканасцяў. Амаль за месяц да самога дня галасавання, традыцыйна, ужо быў апублікаваны спіс будучых дэпутатаў, які быў складзены журналістамі. І гэты спіс спраўдзіўся амаль на 100% - толькі ў трох выпадках адбыліся памылкі.
Па Аршанскіх і суседнх раёнах памылак не адбылося. Дэпутатам па Аршанскай акрузе стаў Аляксандар Міхно - кіраўнік адной з фабрыкаў Ільнокамбінату, па раённай Глеб Гулянкоў - кіраўнік Балбасаўскага выканкаму, а па Талачынскай акрузе Уладзімір Бабічаў - кіраўнік абласнога БРСМ. Пазней мы паглядзім і вынікі выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў.