У сустрэчы першага туру аршанцы прымалі на сваёй пляцоўцы «УУС-Дынама» з Гародні. Было цікава даведацца, як здолее чырвона-чорная каманда настроіцца на гульню першынства пасля перамогі ў Суперкубку.
Выявілася, што аршанцы надзвычай прафесійна і падрыхтавана падыйшлі да старту першынства. На 13-й хвіліне Сініцкі з перадачы Балдзіна адкрыў лік. У другой палове брамнік «міліцыянтаў» Сідаровіч адправіў мяч ва ўласную браму пасля стрэлу Рагавіка — 2:0 на карысць аршанцаў!
Далей развіць ці захаваць перавагу было ўжо справай тэхнікі, як нярэдка кажуць у такіх выпадках. І хоць Няхай на 29-й скараціў разрыў, у наступныя хвіліны Жыгалка і Пераміцін здолелі загнаць яшчэ па голе.
Упэўненая вікторыя «Вітэну» 4:1, і каманда рыхтуецца да сустрэчы са «Сталіцай» у другім туры.