У 25-м туры аршанцы сустрэліся з камандай, што мела на 11 пунктаў меней. Атака блакітна-чорных адразу праявіла сябе. Ужо на 5-й хвіліне Арцём Гонжураў з перадачы Аляксея Чарнадарава адкрыў лік ударам пад бэлю. А ў другой палове сустрэчы дублем стрэліў Дзмітрый Ціхаміраў. Гэтага нападніка моцна крытыкавалі ў апошні час, у яго не атрымлівалася вызначацца галамі і ён страціў месца ў аснове. Але цяпер у Дзмітрыя нібыта адкрылася другое дыханне.
Пры ліку 3:0 аршанцы пачалі гуляць няўважліва, таму ў самым канцы гульні прапусцілі два амаль аднолькавыя мячы пасля падачы кутніх удараў. Але перавагу ўтрымалі. 3:2!
Тур скончыцца чатырма матчамі ў нядзелю.