У суботу, 30 лістапада аршанскі міні-футбольны клуб «Вітэн» правядзе паядынак на стадыі 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Супернікам стане лідскі калектыў «Буцік-аўта».
Кубкавая сустрэча адбудзецца ў Воршы на паркеце спартовага комплексу «Алімпіец» у суботу, 30 лістапада. Стартавы свісток прагучыць, а 15-й гадзіне.
Калі «энергетыкі» пацвердзяць свой клас, то ў ¼ фіналу яны сустрэнуцца з пераможцам пары ЦКК (Светлагорск) — «Дынама»-БНТУ (Менск).