21 снежня ў Воршы ў спартовым комплексе на вуліцы Якубоўскага, 77 аршанская «Кацюша» правяла чарговы паядынак першынства Беларусі ў валейболе сярод жаночых камандаў.
На жаль, аршанкі саступілі гарадзенскаму «Камунальніку-ІІ» з лікам 1:3 (21:25 17:25 25:23 23:25).
Турнірнае становішча нашай каманды не назваць зайздросным.