Аршанскі «Вітэн» у студзені, як ужо паведамляў наш сайт раней, у чарговы раз пазмагаецца за Кубак краіны. Кароткі і вырашальны турнір адбудзецца ў Магілёве. У «фінале чатырох» аршанцы стартуюць 11 студзеня.
Супернікам каманды ў магілёўскім спартовым комплексе «Алімпіец» стане менская «Сталіца». Зялёна-белыя — традыцыйна моцны супернік, таму барацьба чакаецца ад пачатку і да канца сустрэчы. Яна стартуе, а 15-й гадзіне і вызначыць фіналіста Кубку.
Раней у чвэрцьфінале аршанцы перамаглі светлагорскі ЦКК у абодвух паядынках.