18 студзеня аршанкі згуляюць супраць мясцовай «Пэрліны Палесся-ІІ». Старт сустрэчы, а 15:30.
А на наступны дзень, 19 студзеня, суперніцамі «Кацюшы» стане берасцейская «Надзея». Пачатак паядынку апоўдні. Усе сустрэчы пройдуць у Мазыры.
На гэты момант турнірнае становішча аршанак незайздроснае. На цяперашні момант дружына займае перадапошняе, 7-е месца ў турнірнай табліцы. У «Кацюшы» 6 пунктаў пасля сямі гульняў. Ніжэй ідзе толькі «Пэрліна Палесся-ІІ», якая мае 4 пункты. Якраз з ёй у аршанак першая сустрэча. Праўда, за паляшучак будзе выступаць іхная пляцоўка.