Міхась Мірановіч становіцца частым госцем на Аршаншчыне, нядаўна сустрэча з віцебскім паэтам была праведзена ў Барані. Сёння ж Мірановіч наведаў наш горад з прэзентацыяй другой кнігі "Жартачкі". Ужо напачатку сустрэчы спадар Міхась паабяццаў, што трэцяя кніга абавязкова будзе прэзентавана ў нашым горадзе і выканаў абяццанне дадзенае на мінулай сустрэчы ў Оршы - прачытаў верш пра наш горад.
У гэты вечар Міхась Мірановіч чытаў вершы пра кантрастныя тэмы: каханне і пенсію.
Прапануем нашым чытачам некалькі відэа з сустрэчы.
На відэа: кароткі верш пра Оршу
На відэа: вершы пра каханне
На відэа: вершы пра каханне і ўзаемадачыненні паміж паламі
На відэа: вершы з цыкла "Віза на пенсію"
На відэа: вершы цыкла "Віза на пенсію"