Знаёмыя загінулага знайшлі паведамленне пра падрабязнасці здарэння ў расійскіх СМІ. Зводка паліцыі па Ленінградскай вобласці паведамляе, што забойства адбылолся ў мястэчку Шушары Пушкінскага раёна. У ноч з 15 на 16 мая забіты і забойца былі ў гасцях па вуліцы Пушкінскай. Пасля супольнага распіцця спіртнога, узнік канфлікт і жанчына нажом забіла жыхара Балбасава, які, дарэчы, у Расіі знаходзіўся без рэгістрацыі. З месца здарэння злачынца паспрабавала знікнуць, але праз некаторы час была затрымана і да суда знаходзіцца ў заключэнні.
Мястэчка Шушары даволі папулярнае месца ў беларускіх гастарбайтараў - тут знаходзіцца некалькі буйных прамысловых прадпрыемстваў на якія набіраюць беларусаў з досведам работы ў машынабудаўніцтве, менавіта тут для ўсёй Расіі збіраюцца аўтамабілі Toyota, Opel Astra, Chevrolet Captiva, плануецца зборка грузавікоў MAN, а таксама шэраг заводаў па зборцы электроннай тэхнікі сусветных брэндаў.