Ян праводзіў свае першыя трэніроўкі ў родных Бабінічах у бацькі, які выступаў за бараньскі "Тэмп" у савецкія часы. Потым пераехаў трэніравацца ў менскую СДзЮШАР "Дынама", а затым далучыўся да школы БАТЭ. У лепшым беларускім клубе Юр'еў усталяваў рэкорд - стаў самым маладым (ва ўзросце 14 гадоў) футбалістам, які падпісаў прафесійны кантракт з клубам. Таксама гулец пабываў у "Зеніце" з Санкт-Пецярбургу, дзе выступаў за адну з юнацкіх камандаў клуба. Акрамя таго, юны 19-гадовы беларус паспеў пагуляць за юнацкія зборныя Беларусі і Расеі. Ян абяцае не забываць, што ён беларус, але пакуль аб нацыянальнай зборнай не задумваецца.
Цяпер футбаліст пераехаў у Іспанію, дзе будзе выступаць за "Эркулес" з горада Алікантэ. Пакуль беларус знаходзіцца ў другой камандзе гэтага клуба, якая выстапае ў 5-й лізе Іспаніі. Але калі кар'ера пойдзе ўгару, мы зможам убачыць Юр'ева на больш высокім узроўні.
Беларускі сайт "Трыбуна" размясціў у сябе інтэрв'ю з гульцом.