Нарэшце, у нашым горадзе адкрылася Лядовая арэна. Яе будаўніцтва вялося доўга, тэрміны здачы аб'екта ў эксплуатацыю пастаянна пераносіліся. Зрэшты, пакуль нічога не аб'яўлена пра тое, ці можна прыходзіць у палац займацца катаннем на каньках, гуляць у більярд і гэтак далей.
Пакуль працуюць толькі боўлінг і, па сцвярджэнні персаналу, фітнэс -цэнтр.
Па непацверджанай інфармацыі, якую мае наш сайт, персанал абслугоўвання палаца пакуль не набраны, а зарплаты на вакансіі прапануюцца невысокія. Варта ў бліжэйшы час чакаць, што кіраўніцтва пачне больш актыўна шукаць работнікаў.
Цікава, што адбудаваны палац значна адрозніваецца ад выявы першапачатковага праекту арэны, якая прыведзеная ў застаўцы да матэрыяла.