Штодзённая зводка Упраўлення ўнутраных спраў на гэтым тыдні аніводны раз не абыйшлася без здарэнняў у нашым рэгіёне.
Зводка за 30 мая паведамляе пра здарэнне якое адбылося яшчэ ў перыяд з 19 гадзін 2 мая па 13 гадзін 3 мая. Невядомы з двара лецішча пацярпелага скраў акумулятар з зардным прыстасаваннем, кошт якіх ацанілі ў 676 тысяч рублёў.
У перыяд з 15 гадзін 22 мая па 11 раніцы 31 мая невядомы з незачыненага гаража, які знаходзіўся каля дома пацярпелага, скраў шурупавёрт і набор гаечных ключоў на сумум ў тры мільёны рублёў.
За 1 чэрвеня зводка паведамляе пра два здарэнні. У першым выпадку, 30 мая з 17-30 па 18-30 невядомы з торбачкі пенсіянеркі якую яна пакінула без нагляду скраў тэлефон "Хуавэй" і 640 тысяч рублёў. У другім выпадку крадзёж адбыўся ў перыяд з 21 гадзіны 5 мая па 4 гадзіну 6 мая ў купэёным вагоне цягніка. У мужчыны, пакуль ён спаў, быў скрадзены дарагі тэлефон "Токай". Крадзёж здзейсніў 22-гадовы мужчына.
Зводка за 2-е чэрвеня таксама паведамляе пра два здарэнні. Адно з іх адбылося ў перыяд з красавіка па чэрвень. Невядомы прабраўся праз незачыненае вакно ў кватэру і скраў вопратку на суму 2,1 мільёны рублёў. Другое адбылося вечарам 2-га чэрвеня - невядомы злачынца скраў пакінуты на лесвічнай пляцоўцы ў пад'ездзе ровар "Стэлс" 2014 года выпуска.
А ў талачынскім раёне ў перыяд з вечара 3-га чэрвеня па абед 4 чэрвеня ад дома гаспадара невядомы скраў аўтамабільны прычэп "МАЗ".