Віцебскі гарадскі следчы камітэт скончыў раследванне справы супраць 23-гадовага ўраджэнца Сянно Дзяніса Тамашэвіча. Раней хлопец ужо быў пад следствам і, нават, судзімы за крадзёж. Але ў апошнія некалькі год хлопец не займаўся крадзяжамі, а прыдумаў іншую схему злачыннага заробку. Знаходзячыся ў Мінску ён заснаваў дабрачынны праэкт "Твори добро" ад імя якога збіраў грошы на дапамогу дзецям сіротам. Работаў махляр праз інтэрнэт - у праэкта было некалькі сайтаў.
Звычайна схема здабычы грошай выглядала так: на імя арганізацыі высылаліся лісты з просьбай аказаць дапамогу ад імя розных выдуманых жанчын-супрацоўніц праэкта. Аднаму адрасату за дзень магло паступіць па 15 такіх лістоў. Калі адрасат пагаджаўся на дапамогу, то яму высылалася дамова ў электронным выглядзе з абяццаннем пазней выслаць папяровы варыянт на пошту. Дабрачынца перасылаў грошы, а атрымальнік больш на кантакт з ім не выходзіў. Самі ж грошы Тамашэвіч, канешне, ні на якую дабрачыннасць не траціў, а расходваў выключна ў сваіх інтарэсах. За 4 гады такім чынам псеўда-дабрачынца атрымаў ад ахвярадаўцаў 250 мільёнаў старых рублёў (25.000 новымі), пацярпелых налічылася аж 175.
На дадзены момант Тамашэвіч знаходзіцца пад вартай, следчыя скончылі сваю работу і справа перададзена ў суд.
Паводле сайта Следчага камітэту.