Нагадаем, што пазаўчора - 9 верасня - не далёка ад вёскі Грышаны зваліўся з дарогі баявы самалёт-знішчальнік. Яго транспартавалі на ўласным шасі з Мінска ў Віцебск, але жорсткая счэпка лопнула і самалёт з'ехаў на збочыну, парстаяўшы амаль дзень каля дарогі, Су-27 усё ж змог дабрацца да пункта прызначэння.
Як паведамляе сёння сайт Народныя навіны Віцебска, самалёт усталяваны на тэрыторыі Віцебскага аэраклуба ДОСААФ (Кукавячына). У будучым на гэтым аэрадроме з'явяцца яшчэ некалькі самалётаў з чаго паўстане паўнавартасная экспазіцыя.