15:00

+15

4 м/с

974 гПа

18:00

+16

10 м/с

972 гПа

21:00

+11

10 м/с

976 гПа

00:00

+7

7 м/с

979 гПа

03:00

+5

5 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Як прыбраць горад і прыгарад

17.11.2016 15:41

3259 праглядаў, 3 каментара

Экалагічныя актывісты прапаноўваюць варыянт прыборкі звалак у горадзе і прыгарадзе

Круглы стол па праблеме несанкцыянаваных звалак прайшоў у Оршы. У Оршы існуюць некалькі грамадскіх ініцыятываў, якія займаюцца прыборкай прыгарадных лясоў і несанкцыянаваных звалак. З боку дзяржавы кантролем ды прыборкай займаюцца адразу неклалькі структураў з вялікім штатам работнікаў, але пры такой вялікай колькасці людзей, якія займаюцца змаганнем за чысціню, праблема існуе. А разавыя прыборкі, хаця і сапраўды на некалькі месяцаў, ды нават год, дапамагаюць падтрымліваць канкрэтнае месца ў чысціні, але капітальна праблему не вырашаюць. Прадугледжаныя штрафы, як паказвае практыка, таксама не з'яўляюцца эфектыўным сродкам змагання за чысціну. Што ж тады рабіць? Нікому ж не прыемна жыць у брудзе.

Першай справай удзельнікі адзначылі, што звалкі смецця адна ад адной значна адрозніваюцца. Так, за звалкі, якія фармуюцца каля гаражных кааператываў, мусяць адказваць старшыні гэтых кааператываў, а самі ўладальнікі гаражоў абавязаны ўдзельнічаць у масавых прыборках. Іначай - штраф, адпаведна, праблему такіх звалак можна вырашыць з дапамогай штрафаў. Але штрафамі праблематычна вырашыць пытанне звалак у прыватным сектары, бо ў некаторых выпадках ёсць аб'ектыўныя прычыны, з-за якіх насельніцтва не можа "здаваць" смецце толькі раз на тыдзень. І асобна варта разглядаць звалкі ў прыгарадных лясах - тут яны ўтвараюцца з-за аматараў адпачыць на прыродзе, не захоўваючы чысціню гэтай прыроды. Прычым у дадзеным выпадку змаганнем са звалкамі павінны займацца не камунальшчыкі, а лясгасы, работнікі якога і без таго моцна загружаны.

Абмеркаванне было даволі гарачае - гаварылі і пра больш жорсткія пакаранні і пра выхаванне школьнікаў. У выніку круглага стала, удзельнікі змаглі дамовіцца да таго, што праблему звалак павінны вырашаць і грамадскія актывісты (працуючы над выхаваннем насельніцтва, самі паказваючы прыклад), але сістэмную работу па ачыстцы існуючых сёння звалак павінны арганізаваць дзяржаўныя органы, для чаго напрацаваныя прапановы будуць дасланыя ў адмысловыя гарадскія службы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як прыбраць горад і прыгарад

Экалагічныя актывісты прапаноўваюць варыянт прыборкі звалак у горадзе і прыгарадзе

Caша Фу гас

Опарыши, только опарыши, я настаиваю. Стильно, экологично, по эурапэйску.

антоша

множество оврагов,кустов с мелколесьем.леса вокруг города завалены кучами мусора.Особенно много--вдоль дороги с Орши на Белевскую свалку (по Кохановскому шляху)--водители разных организаций,вывозящих мусор не довозят его до свалки и разгружают вдоль дороги в разны местах.Особенно этим способом пользуются водители Бараньских структур,в первую очередь ЖКХ--изгажено и засыпаны мусором почти все окрестности --сыпят в Червенский лес,овраги вдоль дороги на дер.Барань,засыпаются перелески за Олимпийским конноспортивным центром..,возят к кладбищу дер.Барань --там уже целая свалка и тд и тп.Контроля нет,к тому же без сомнения--"экономия" топлива(водителю конечно)

Виктор

Дык, тое ж рускі менталітэт -

шукайце тут сабе "ответ".

"Скатом" былі мы і засталісь!

Відаць, дарэмна мы змагалісь

за Беларусь, наш родны край.

Жыві "бульбаш"! :). Ну, всё. Goodbye!

Пытальник

[ Комментарий был заблокирован, в связи с нарушением норм сообщества ]

Ужас

Лучше бы построил мусороперерабатывающие заводы вместо ледовых дворцов . Поверьте уважаемые, толку было бы на 200%. А, так убытки от этих арен и дворцов .

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение