Суд над махлярамі, якія пад выглядам праваахоўных службаў вымагалі ў карыстальнікаў інтэрнэту грошы распачнецца 30 лістапада ў Оршы. Для аршанскага суда гэта будзе справа з, магчыма, рэкорднай колькасцю пацярпелых - сапраўдная міліцыя выявіла 120 чалавек, якія партапілі на вуду махляроў. І па меркаванні следчых, гэта зусім не поўная колькасць. Сыходзячы з тых сумаў, якія атрымалі махляры, відавочна, што іх ахвярамі сталі больш за тысячу беларусаў. На лаве падсудных прадстануць тры жыхара Оршы і адзін мінчанін, праўда, былі яшчэ і тры расейцы, але супраць іх справу выдзелілі асобна і накіравалі ў суседнюю краіну.
Гэта тыя самыя махляры, якія стварылі кампутаровы вірус рассылаемы па сеціве. Пры яго патрапленні ў кампутар або мабільны тэлефон, браўзэр блакаваўся, а на экране з'яўлялася паведамленне ад імя міліцыі або КДБ, аб тым, што доступ у інтэрнэт заблакаваны з-за прагляду карыстальнікам парнаграфіі і для разблакіроўкі ён павінен заплаціць штраф ад 500 да 550 тысяч старых рублёў.
Цяпер махлярам пагражае тэрмін ад 6 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.