Пра аварыю паведамляе зводка МУС. 33-гадовы жыхар вёскі Маціева Талачынскага раёна раніцай ехаў каля вёскі Вялікая Ўхалода Барысаўскага раёна. Каля 6-15 раніцы машына выехала на сустрэчную паласу каля вёскі, дзе сутыкнулася з аўтамабілем "Аўдзі". У выніку аварыі, кіроўца "Аўдзі", жыхар мястэчка "Прывольны" Мінскага раёна патрапіў у бальніцу, а яго пасажыр жыхар вёскі Замасточча Мінскага раёна загінуў.
У Дубровенскім раёне на выходных быў скрадзены аўтамабіль Рэно-Дустэр 2014 года выпуска. Аўтамабіль быў хутка знойдзены, а падазраваны затрыманы.